Бельчыцкі манастыр1taegg Mm0edR
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба
| |
Бельчыцкі манастыр. Малюнак І. Трутнева, 1866
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Полацак |
| Каардынаты | 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д.Каардынаты: 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. |
| Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідства[d] |
| Дата заснаваньня | XII ст. |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба | |
Манастыр Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII ст. у Полацку. Знаходзіўся на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор Полацкай школы дойлідзтва. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з цэркваў Сьвятых Барыса і Глеба, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Вялікай саборнай, падмуркі якіх захаваліся да нашага часу. Апроч таго, згодна зь пісьмовымі крыніцамі, існавалі храм-трыконх, княскі палац і абарончыя муры зь вежамі вакол манастыра. Тэрыторыю манастыра ў наш час займаюць 1-павярховыя драўляныя хаты, а таксама 5-павярховы савецкі жылы дом і цагляны дарэвалюцыйны дом (1910 год). Тэрыторыю манастыра перасякае дарога, якая праходзіць празь месца, дзе разьмяшчаўся Вялікі сабор.
Зьмест
- 1 Гісторыя
- 1.1 Полацкае княства
- 1.2 Вялікае Княства Літоўскае
- 1.3 Пад уладай Расейскай імпэрыі
- 1.4 Найноўшы час
- 2 Галерэя
- 2.1 Гістарычная графіка
- 2.2 Гістарычныя здымкі
- 3 Крыніцы
- 4 Літаратура
- 5 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Полацкае княства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадмесьце Бельчыца ўпершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 годам у зьвязку з канфліктам паміж полацкімі мяшчанамі і князем Расьціславам Глебавічам. Калі ў Полацку ўзьнікла змова супраць князя і пачалося зьбіцьцё ягонай дружыны, Расьціслаў з часткай паплечнікаў некаторы час знаходзіўся ў Бельчыцы. Відаць, гэтая мясцовасьць была добра ўмацаванай, бо змоўнікі не ішлі туды, а хітрасьцю спрабавалі заманіць князя ў места.
Паводле больш позьніх летапісаў, за полацкім князем Барысам манастыр быў «упарадкаваным вежамі», а царква Барыса і Глеба мела «цудоўную мураваную сьцяну». У сваю чаргу, Мацей Стрыйкоўскі сьцьвярджаў, што Бельчыца ўмацоўвалася вежамі-байніцамі.
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За часамі Інфлянцкай вайны, па акупацыі Полаччыны ў лютым 1563 году ў манастыры спыняўся маскоўскі гаспадар Іван IV Тыран. Па Берасьцейскім саборы (1596 год) манастыр прыняў Унію.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) манастыр працягваў дзейнічаць. У 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі яго Маскоўскаму патрыярхату. У 1878 годзе манастыр атрымаў статус жаночага і перайшоў у падпарадкаваньне Спаса-Эўфрасіньнеўскаму манастыра.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час цэрквы Сьвятых Барыса і Глеба і Сьвятой Параскевы Пятніцы пачалі разьбіраць на цэглу. У 1911 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Далгоў[2], у 1928 годзе — І. Хозераў. Апошні замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу помнікаў.
У 1992 годзе ў памяць пра сьвятыню паставілі мэмарыяльны камень. У пачатку 2015 году пры пракладаньні газавода ў Юбілейным завулку пашкодзілі падмурак Вялікага сабора.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка

1866 г.

1890 г.

1890 г.

1907 г.
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі

1889—91 гг.

да 1918 г.

да 1918 г.

да 1918 г.

1928 г.

1928 г.

1928 г.

1928 г.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Трусаў А. Бельчыцкі манастыр // «Беларускі гістарычны часопіс» № 1, 1993. С. 43.
- ^ Штыхаў Г. Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 79.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Менск: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000639 |
Бельчыцкі манастыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў